Віншуем з Днём Волі!
І плакалі анёлы.
І плакалі анёлы, гледзячы на тое,
што прыйшлося нам усім прайсці.
І плакалі анёлы, і Богу дакладалі,
Але нажаль у пекла не змог ён сам сысці.
І пелі дзеткі ў хоры, маліліся бабулі,
Не можам больш такое мы трываць.
Нас ботамі тапталі, у нас ляцелі кулі,
Але нажаль на небе нашых крыкаў не чуваць.
Але мы не здадзімся, не можам мы спыніцца,
Не атрымаўшы на мальбы адказ.
І можа быць аднойчы, калі ўзыйдзе сонца,
У промені свабоды наш Бог нарэшце заўважыць нас.
Аляксей Б.
_______
У роднай старонцы сумленна я жыў,
шмат розных будоўляў у Менску стварыў,
суседзям ды хворым я дапамагаў
і добрыя вершы аб гэтым складаў.
А ж вось давялося на схіле гадоў
мне з хаты пабегчы ад злых цівуноў.
Я сёння далёка ад дому чамусь,
а ж недзе ля сэрца жыве Беларусь.
Шашою я ехаў, ў нябёсах ляцеў,
ды мовы званочак мне ўсюды звінеў,
мне родныя спевы ў чужыне шаптаў,
у сцюжу-завею мяне саграваў.
Яго мне Касцюшка калісь падарыў,
уклалі ў душу мне дзяды-змагары.
Яго мне даслаў Каліноўскі Кастусь.
Мой любы званочак - мая Беларусь.
Мы вернемся, браце, калісьці дамоў,
ўшануем ахвяр, памянем ваяроў.
Пагоняю на старажытных сцягах
нарэшце ўпрыгожыць сябе кожны дах.
І скончыцца роднае мовы палон.
Нас ёй прывітаюць Якуб ды Лявон,
Рыгор ды Францішак, Васіль ды Пятрусь.
І вольным паветрам ўздыхне Беларусь!
Сяргей Суконнаў
_______
Да дня волі.
У дзень калі здабудзем волю,
Падымем нашыя сцягі,
І моўчкі ўзгадаем долю,
Што мы з табой перажылі.
Успомнім мы герояў паўшых,
Жывых падзякуем ўслых,
Усіх у пакутах прыбываўшых
Палітзняволеных былых.
А потым свята добра справім,
Дзе песні пець ды танчыць будзем,
І помнік ў горадзе паставім,
І шлях да волі не забудзем.
Алесь Бігуд