€
пераведзена на падтрымку палітвязняў
Я хачу выказаць вялікую падзяку арганізацыі Мара, якая вельмі дапамагае мне і маім тром дзецям спраўляцца з рэчаіснасцю пражывання ў лагеры для уцекачэй! Нам дапамагаюць рэчамі, арганізацыяй паездак з дзецьмі, моўнымі заняткамі і нават падарункамі на святы. Дзякуй усім неабыякавым людзям, якія спрыяюць нашай хутчэйшай адаптацыі ў Нідэрландах і не пакідаюць сам-насам са сваiмi праблемамі!
Ульяна, палітычная уцякачка, маці траіх дзяцей.
Добра, што суполка беларусаў у Нідэрландах досыць вялікая і можна заўсёды задаць пытанне ці папрасіць дапамогі. Гэта вельмі добра для адаптацыі. Напрыклад, людзі з суполкі знайшлі ўцекачам анлайн-настаўніцу нідэрландскай мовы, запрашаюць на святочные імпрэзы накшталт Купалля і канцэртаў, на Каляды даслалі дзецям падарункі. Неверагодна важна адчуваць падтрымку ад сваіх у не самы просты час.
Наташа, палітычная уцякачка.