Больш за 100 Беларусаў Нідэрландаў, а таксама Бельгіі і Нямеччыны сабраліся разам на Паўночным моры для святкавання Купалля ўжо ў другі раз!
Пасля паспяховага першага святкавання Купалля ў 2021 годзе мы вырашылі зрабіць гэта традыцыяй і зноў сабраць беларусаў з такой цёплай нагоды.
Было арганізавана пляценне вянкоў, варажба на воску, дзіцячыя гульні і лепка з гліны! Мы мелі ўнікальную магчымасць пачуць як гучыць ліра і ўбачыць як на ёй граюць. Мастакі і майстры народных рамёстваў выставілі свае творы на міні-кірмаш. Мы паспелі патанчыць, пазнаёміцца і ўдосталь пагутарыць. Да нашага свята таксама далучыліся бежанцы з Беларусі і Украіны. Не толькі каб падзяліць з намі гэтыя моманты, але і каб прыўзняць дух.
Не прапусціце святкаванне ў 2023 годзе! Сачыце за навінамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.