Фестываль беларускай культуры «Купалле на Паўночным моры 2023»
Сябры! Мы, некамерцыйная арганізацыя “МАРА - першае аб’яднанне беларусаў Нідэрландаў”, вельмі ўдзячны ўсім, хто далучыўся да нас для святкавання Купалля!
У першы дзень 30.06 адбыўся канцэрт класічнай музыкі “Music for Belarus”.
Гэтае мерапрыемства было прысвечана палітвязням у Беларусі. Канцэртная праграма побач з жамчужынамі сусветнай класікі пазнаёміла слухача з беларускай народнай і сучаснай музыкай, а таксама з традыцыйным інструментам цымбалы. Акрамя таго, перад канцэртам мы арганізавалі вячэру нацыянальнай беларускай кухні.
У другі дзень 01.07 мы святкавалі традыцыйнае свята Купалле на беразе Паўночнага мора.
У праграме былі: воркшоп па кераміцы, дзіцячыя воркшопы па лепцы і па свечкам, майстар-клас па пляценню вянкоў, выстава-ярмарка беларускіх мастакоў, варажба, дзіцячыя актыўныя гульні, жаночая купальская медытацыя, традыцыйная музыка і карагоды. I скончылі мы наш вечар на захадзе сонца канцэртам цудоўнага гурта Naviband.
Фота можна паглядзець у нашым Instagram.
Да наступных неверагодных сустрэч!