Прапануем вашай увазе анлайн лекцыю "Каралі беларускага Парнаса" прысвечаную "Ночы Расстраляных Паэтаў".
https://www.youtube.com/watch?v=EJ5OxeOyayE
Выканаўцы: Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава.
У праграме прагучаць творы: Міхася Чарота, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Платона Галавача.
Яны былі сапраўднымі каралямі беларускага Парнаса 1920-30-х гадоў. Яны былі маладымі, імпэтнымі, дзёрзкімі, незалежнымі і свабодалюбівымі. Іх жыццё трагічна абарвалася ў часы сталінскага тэрору ў ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года. Вы даведаецеся шмат новага пра Міхася Чарота, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Платона Галавача. Вы пачуеце іх дзівосныя творы, адчуеце тую эпоху, даведаецеся пра яркія, нечаканыя факты з іх жыцця, пра той час, поўны спадзяванняў і расчараванняў, час, які пачынаўся з усведамленьня таго, што мы ўсё можам, і які завяршыўся сталінскім тэрорам. Фізічна іх знішчылі, але не перамаглі. Яны застаюцца з намі. Пакуль мы іх памятаем, чытаем іх вершы, апавяданні, фельетоны, п’есы, раманы – яны бессмяротныя.
Далучайцеся і будзем рабіць больш падзей і праектаў разам! Самы просты спосаб - падпішыцеся на рэгулярныя ахвяраванні.