Мы - беларусы, якія пражываюць у Нідэрландах (па-за мяжой краіны свайго паходжання) і выступаюць за падтрымку і развіццё сваёй ідэнтычнасьці.
Некамерцыйная арганізацыя беларусаў для беларусаў. Мэтамі MARA з'яўляюцца абарона правоў беларусаў і аказанне дапамогі асобам, якія пераследуюцца па палітычных, нацыянальных ці іншых матывах, садзейнічанне развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці і інстытутаў, а таксама развіццё беларускай мовы і культуры.
Толькі арганізацыя, якая ўтвораная і існуе на фармальных абставінах, дае магчымасьць афіцыйна прадстаўляць беларусаў Нідэрландаў і выказваць нашае меркаванне на любым узроўні. А яшчэ MARA будзе спрыяць аб'яднанню розных праектаў і ініцыятыў беларускай дыяспары і спросьціць іх працу.
MARA створана аб'ядноўваць. У рамках праектаў, якія рэалізуе MARA, асацыяцыя дае яе членам самую актуальную інфармацыю аб падзеях, звязаных з беларускай культурай (канцэрты, выставы, чытанні, прагляды фільмаў і інш.), запрашае іх на акцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі, дапамогі палітвязням і бежанцам, прадстаўляе інтарэсы беларусаў у дзяржустановах Нідэрландаў і асвятляе актуальныя юрыдычныя пытанні, вядзе культурныя і сацыяльныя праекты, значныя для ўсёй нашай супольнасці, арганізоўвае воркшопы (у тым ліку для дзяцей) і групы па інтарэсах, Купалле, Каляды, кватэрнікі і так далей, падтрымлівае розныя ініцыятывы сваіх членаў.
Як і любая мара, MARA беларусаў патрабуе падтрымкі - ідэйнай і фінансавай. Вызначы свой узровень удзелу і далучайся: пішы нам на пошту ці ў сацыяльных сетках.
mara@belarusians.nl, facebook, instagram, twitter