€
пераведзена на падтрымку палітвязняў
Я хачу выказаць вялікую падзяку арганізацыі Мара, якая вельмі дапамагае мне і маім тром дзецям спраўляцца з рэчаіснасцю пражывання ў лагеры для уцекачэй! Нам дапамагаюць рэчамі, арганізацыяй паездак з дзецьмі, моўнымі заняткамі і нават падарункамі на святы. Дзякуй усім неабыякавым людзям, якія спрыяюць нашай хутчэйшай адаптацыі ў Нідэрландах і не пакідаюць сам-насам са сваiмi праблемамі!
Ульяна, палітычная уцякачка, маці траіх дзяцей.
Добры дзень. Мяне клічуць Анастасія. З беларускай дыяспарай мы размаўлялі толькі па перапісцы. Я звярталася да іх з пытыннямі і цяжкасцямі і яны мне дапамагалі. Нам даслалі 2 каробкі з адзеннем цёплым, кнігамі і падарункамі. Потым па маёй просьбе маёй дачцэ была набытая цёплая куртка. На Hовы год кожнаму дзіцяці былі выдадзены купоны і маглі выбраць на сваё меркаванне падарункі. Гэта было вельмі прыемна. Дзякуй вялікі вам за вашу дапамогу і падтрымку. Вельмі выдатна што ёсць такая арганізацыя.
Анастасія, уцякачка з Беларусі.