Запрашаем на канцэрт музыкі Яўгена Барышнікава ў Нідэрландах!
Як заўжды, вас чакаюць тэхнічная насычаная гітара і моцныя глыбокія тэксты. Прыгожа пра страшнае. Чульліва пра складанае.
Апроч таго, гэтым разам Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ ня бачылі і ня чулі. Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але пры гэтым без запісаных загадзя партый, усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта.
Ну і наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце.
Уваход вольны, данаты вітаюцца.
8 снежня, 19:00
Oosteinde 3, 2271EA Voorburg
The Green House Bistro
Песні для прыкладу: