У 2024 годзе гурт J:MOPC адзначыў свае 25-годдзе маштабнымі выступамі ў Варшаве і іншых гарадах. Святкаванне юбілея працягваецца шэрагам спецыяльных акустычных выступаў і ў Заходняй Эўропе.
11 красавіка ў Ратэрдаме Уладзімір Пугач разам з гітарыстам гурта Сяргеем Шчурко зайграюць сваю спецыяльную акустычную праграму. Самыя вядомыя і любімыя песні, асаблівая цёплая “лампавая” атмасфера гэтых канцэртаў запамінаюцца надоўга і не проста напаўняюць светлымі эмоцыямі, але і пераносяць вас дадому, у родныя мясціны, да любімых людзей.
Надышоў час сустрэцца, абняцца, падзяліцца цеплынёй і, вядома жа, праспяваць разам.
Да сустрэчы!
Early bird квіткі 30 еўра.Звычайныя квіткі 35 еўра.
Квіткі на ўваходзе 40 еўра.
Дзеці да 12ці гадоў бясплатна.
Месца: Matrix, Mauritsstraat 16, 3012 CJ Rotterdam.
Дата: пятніца 11 красавіка 2025.
Дзверы адчыняюцца 19:00.
Пачатак канцэрта 19:30.