DZIADY — чароўнае спалучэнне старадаўніх беларускіх песень і гукаў этнічных інструментаў: колавай ліры, дудак, жалейкі, бубна. Магічная атмасфера і шматгалоссе мужчынскіх спеваў перанясуць вас у свет старажытных абрадаў і традыцый.
"Касары" — калектыў, заснаваны ў 2023 годзе ў Варшаве, ужо вядомы сваімі яскравымі выступамі на розных пляцоўках Польшчы. У іх рэпертуары — ваярскія, бяседныя, касарскія, лірычныя і абрадавыя песні. Гурт зараз працуе над сваім першым альбомам.
Прыходзьце і акуніцеся ў магію жывога беларускага мужчынскага спеву!
Пасля канцэрта можна застацца на сумесную вячэру. Якую прапануе пляцоўка і на якую трэба набываць асобны квіток. Меню даступна па спасылцы з квіткамі.