Першы дзень «Купалля на Паўночным моры 2023» і канцэрт Music for Belarus

Сябры! Мы, некамерцыйная арганізацыя “МАРА - першае аб’яднанне беларусаў Нідэрландаў”, радыя запрасіць вас на першы дзень святкавання Купалля!

Мерапрыемства прысвечана палітвязням у Беларусі. Іх фотаздымкі і аповеды праз дзеянне на сцэне вядуць да заключнага музычна-танцавальнага спектакля «Я ёсць». Канцэртная праграма побач з жамчужынамі сусветнай класікі знаёміць слухача з беларускай народнай і сучаснай музыкай, а таксама з традыцыйным інструментам цымбалы.
Арыгінальнае спалучэнне голасу, вібрафона і цымбалаў зачароўвае і стварае дзіўныя гукавыя спалучэнні.

Акрамя таго, перад канцэртам мы арганізуем Вячэру нацыянальнай беларускай кухні, дзе вы зможаце на хвіліначку вярнуцца ў Родны Кут, прынамсі гастранамічна.

Дата

30 чэрвеня. Канцэрт пачынаецца у 19:30, але мы таксама запрашаем усіх на вячэру ў 17:00.

Месца

The Grey Space in the Middle, Paviljoensgracht 20-24, 2512 BP, Den Haag

Праграма першага дню

  • 17:00 - 19:00 Беларуская вячэра са стравамі нацыянальнай кухні.
  • 19:30 - 20:30 Канцэрт класічнай музыкі “Music for Belarus”.

Дэталі канцэрту класічнай музыкі

Выканаўцы:

  • Кацярына Жураўская - сапрана
  • Надзея Каракулька - цымбалы
  • Павел Бяляеў - вібрафон, перкусія
  • Аляксандра Даньшова - фартэпіяна
  • Таня Купра - перформанс, мадэрацыя

Праграма

  1. Э. Віла-Лобас (1887–1959): Арыя (Cantilena) Бразільскія бахіяны Nr.5.
  2. Л. Шлег (1948*): Пары года, сюіта для цымбал сола (Мелодыя кроплі дажджу, вулей, бабіна лета, мяцеліца).
  3. В. Тэраўскі (1871-1938): Купалінка. Тэкст: М. Чарот.
  4. В. Жывалеўскі (1961*): Павей, ветрык, павей. Фантазія на тэму беларускай народнай песні.
  5. Рэчанька, беларуская народная песня. Варыяцыя В. Уманіец.
  6. Чаму каліна ды не чырвона, беларуская народная песня. Варыяцыя А. Даньшова.
  7. А. Даньшова (1977*): Acting Hope для цымбал сола.
  8. Перформанс "Я ёсьць", прысвечаны палітвязням.

Падрабязней пра выканаўцаў

Кацярына Жураўская, сапрана

Пачала свой музычны шлях у хоры. Пераехаўшы ў Германію, пачала прафесійную вакальную адукацыю ў прафесара Катарыны Рёсснер у Брэмене і скончыла магістратуру па оперным мастацтве і спевах у Дзюсельдорфе. На опернай сцэне выконвала многія значныя партыі, у тым ліку галоўную ролю ў “Выдатнай Галатэі” Зуппе ў Вене, Блонду і Чэнерэнталу ў Гамбургу, Люсі ў “Тэлефоне” Меноцці ў Брэмене, а таксама Тытанію ў оперы “Сон у летнюю ноч” Брытэна і Паміну ў “Чароўнай флейце” ў Дзюсельдорфе. Выступае ў канцэртных залах Германіі і Аўстрыі з розным рэпертуарам ад барока да новай музыкi, таксама з народнымі песнямі яе роднай краіны - Беларусі.

Надзея Каракулька, цымбалы

Музыка нарадзілася і вырасла ў Беларусі. Падчас вучобы і пасля яе Надзея ўдзельнічала ў музычных праектах “Польскага інстытута ў Мінску”. Яна з’яўляецца адным з заснавальнікаў праекта “Амальгама”. Надзея выконвала музыку барока з Musica Antiquea Mediterrania на фестывалі “Musiksommer am Zürichsee”, у канцэртах “Natale in Villa Mozzecane” у Вероне, удзельнічала ў фестывалі “Музыка ў дамах горада” (Кёльн). Надзея Каракулька выступала з канцэртамі ва Украіне, Літве, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Італіі, Іспаніі, Швейцарыі, Францыі і Германіі. Актыўна супрацоўнічае з многімі беларускімі кампазітарамі.

Павел Бяляеў, вібрафон, перкусія

Павел Бяляеў з разнастайнай формай і спрытам гуляе з рознымі
структурамі ўдарных інструментаў, а таксама ў сваім перкусійным дуэце “PS:Percussion” з Саламеяй Аменд і праекце “GRAD percussion duo” з Андрэем Пушкарэвым. 9 красавіка 2021 года лэйбл “Solo Musica” выпусціў кампакт-дыск “Bach Frequencies 60-90” у супрацоўніцтве з вядомым прафесарам віяланчэлі Юліусам Бергерам. Адмысловым супрацоўніцтвам з’яўляецца гастрольная і канцэртная дзейнасць са сусветна вядомым
камерным аркестрам «Крэмерата Балтыка» пад кіраваннем Гідона Крэмера. Акрамя таго, Павел рэгулярна супрацоўнічае з музычнымі тэатрамі і прафесійнымі аркестрамі Нямеччыны.

Аляксандра Даньшова, фартэпіяна

Аляксандра Даньшова - кампазітар, выканаўца, прамоўтэр і музычны педагог. Сярод твораў Аляксандры камерныя, вакальныя, харавыя і аркестравыя кампазіцыі, музыка да розных тэатральных і кінапастановак, папулярныя песні і музыка для дзяцей. Яе музыка выконвалася ў Беларусі, Польшчы, Італіі, Францыі і Нямеччыне. Аляксандра разам з Ганнай Шыбаевай з’яўляецца заснавальнікам культурнага руху “Музыка для Беларусі”.

Таня Купра, перформанс

Таня Купра займаецца танцамі ўжо 20 гадоў, асноўнымі стылямі
з’яўляюцца хіп-хоп, хаус, локінг і попінг. За гэты час яна была актыўная ў розных ролях на хіп-хоп сцэне: як танцоўшчыца, выканаўца, педагог, харэограф, арганізатар мерапрыемстваў і вядучая. З 2016 года яна пачала даследаваць шырокі патэнцыял гарадскога танца для тэатральных праектаў і з таго часу працуе з Theater Münster, Stadttheater Gießen, Museum Folkwang у Эсэне, Internationaler Karlspreis zu Aachen і іншымі. У сваіх мастацкіх творах Таня Купра, апроч агульначалавечых вечных сюжэтаў, часта закранае палітычныя і сацыяльныя пытанні.