Купалле на Паўночным моры 2023. Дзень другі. Купалле з NAVIBAND

Сябры! Мы, некамерцыйная арганізацыя “МАРА - першае аб’яднанне беларусаў Нідэрландаў”, па традыцыі запрашаем вас на Купалле на Паўночным моры!
Гэта адно з найпрыгажэйшых святаў у Беларусі, давайце ў трэці раз збяромся разам і падарым сабе і нашым сем’ям адчуванне Роднай Краіны.

Як і ў мінулыя разы мы запрашаем уцякачоў з Беларусі на Купалле. І вельмі рады, што ў Мары ёсць магчымасць аплаціць дарогу тым, хто пражывае ў лагеры.

Дата

1 ліпеня. Пачынаем у 16:00 і працягваем да 00:00.

Месца

The Millers Beachclub, Strandslag 7, 2566 DP, Den Haag

Праграма 🌿🌿🌿

  • 16:00 Дзверы адчыняюцца.
  • 16:30 - 17:30 Воркшоп па кераміцы.
  • 16:30 - 17:30 Дзіцячы воркшоп па лепцы.
  • 17:00 - 19:30 Майстар-клас па пляценню вянкоў, выстава-ярмарка беларускіх мастакоў, якія жывуць у Нідэрландах, варажба, жаночая купальская медытацыя на беразе мора.
  • 17:30 - 18:30 Дзіцячыя актыўныя гульні.
  • 18:30 - 19:00 Дзіцячы воркшоп па свечкам.
  • 19:00 Адкрыццё свята, традыцыйная музыка і карагоды.
  • 20:00 - 21:30 Канцэрт гурта NAVIBAND на захадзе сонца.
  • 21:30 - 00:00 Дыскатэка.

Дрэс-код 🤍🤍🤍

Вышыванка ці любое адзенне белага колеру.

Купальскія вянкі 🌾🌾🌾

Расліны у дзюнах і у парках у Гаазе ірваць забаронена!
Кветкі, травы і ўсе астатнія матэрыялы для вянка мы падрыхтуем для вас.
Калі ласка, аплачвайце вянок разам з квітком, не пакідайце на пазней. Таму што нам трэба ведаць колькасць вянкоў наперад, каб замовіць кветкі.

Папулярныя пытанні:

Што ўваходзіць у кошт квітка?

У кошт квітка ўваходзіць:
- уваход на мерапрыемства
- канцэрт NAVIBAND
- 2 напоі

Воркшоп па кераміцы аплачваецца асобна на месцы наяўнымі ці tikkie. Вянкі таксама аплачваюцца асобна і лепш замовіць разам з квітком.

Дзе і як можна пакінуць свой аўтамабіль?

Ёсьць некалькі варыянтаў:
- Parkeerterrein Kijkduinsestraat https://goo.gl/maps/F3vvhd8vXd6PD9uj6
- Parkeerplaats Zandvoortselaan https://goo.gl/maps/d6aMwkSQSHWDJrEh7
- Deltaplein https://goo.gl/maps/e9eLWyn9kCGmgGKq5

Увага: днём бывае цяжкавата прабіцца, але ўвечары ўсе раз'язджаюцца і становіцца свабодна.

А як дабрацца на грамадскім транспарце?

Лепей за ўсё карыстацца сэрвісамі. Мы раім https://9292.nl/en/ (але і Google Maps спрацуе, канешне). Канцавая кропка - "de Savornin Lohmanlaan, Den Haag". Гэта аўтобусны прыпынак, ад якога бліжэй за ўсё ісьці да месца.

Не люблю я грамадскі транспарт, хачу як сапраўдны галяндэц!

Можна ўзяць ровары ў арэнду:
- Калі ёсць OV-Chipkaart асабовая, то можна падключыць і ўзяць у арэнду OV-Fiets на вакзалах https://www.ns.nl/en/door-to-door/ov-fiets
- Варыянт ад HTM - HTM Fiets - правайдэра грамадскага транспарту ў Гаазе. Трэба спампаваць іх аплікацыю, прымацаваць карту / закінуць грошы і браць у арэнду на некалькі гадзін (30 хв. = €1, максімальна €5 за дзень)
- Таксама можна зняць на Donkey republic

А дзе я магу пераначаваць?

Тут, нажаль, ніякага лайфхака. Шукайце на папулярных пляцоўках (https://www.booking.com/, https://www.airbnb.com)