Купалле на Паўночным моры 2024 з Лявонам Вольскім і KRIWI!

Спадарства, запрашаем вас на наш, ужо традыцыйны, фэст ‘Купалле на Паўночным моры’!

Адно з найпрыгажэйшых беларускіх святаў можна адсвяткаваць і ў Нідэрландах! Давайце зноў збяромся разам і падарым сабе і нашым сем’ям адчуванне свята і Роднай Краіны. Як і ў мінулыя разы мы запрашаем уцякачоў з Беларусі на Купалле бясплатна (калі ласка, рэгіструйцеся праз events@belarusians.nl). І вельмі радыя, што ў Мары ёсць магчымасць аплаціць дарогу тым, хто пражывае ў azc.

Калі - 29 чэрвеня, пачатак а 16-й.

Дзе - Blow Beach House in Kijkduin, Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag

Дрэс-код - Вышыванка або любое адзенне белага колеру.

Праграма:

16:00 Дзверы адчыняюцца.

16:00 - 19:30 Кірмаш ад беларускіх мастачак.

16:00 - 19:00 Магічны воркшоп-сюрпрыз па беларускіх традыцыях ад Ірыны Новік.

16:00-19:00 Шахматны стол.

16:30 - 19:30 Пляжны валейбол.

16:30 - 19:30 Крэатыўны куток па лепцы для ўсіх узростаў ад Машы Прохаравай.

16:30 - 17:30 Дзіцячая майстэрня ‘Купальскія паштоўкі’.

17:00 - 18:30 Актыўныя гульні для дзяцей і іх дарослых.

17:00 - 19:00 Майстар-клас па пляценню вянкоў ад Наталлі Воўк.

17:00 - 18:00 Жаночая купальская медытацыя на беразе мора.

18:00 - 19:00 Гульня-квэст для дзетак ‘Пошук папараць-кветкі’.

19:00 - 20:00 Tрадыцыйнаe адкрыццё свята з KRIWI.

20:00 - 21:30 Канцэрт Лявона Вольскага на захадзе сонца.

Важная інфармацыя:

Купальскія вянкі 🌿🌼🌷

Расліны у дзюнах і ў парках у Гаазе ірваць забаронена! Кветкі, травы і ўсе астатнія матэрыялы для вянка мы падрыхтуем для вас. Калі ласка, калі хочаце вянок, аплачвайце разам з квітком, нам трэба ведаць колькасць вянкоў наперад, каб замовіць кветкі. Кошт 15 еўра. Вы можаце атрымаць 50% зніжку на вянок, калі замовіце bbq.

Шахматы ♞♖🤓

Будзе дошка і жадаючыя змогуць пабавіць час за партыяй.

Пляжны валейбол 🏐🏆🤾‍♀️

Мы падрыхтуем пляцоўку - мяч і сетку. Збірайцеся з сябрамі загадзя ў каманды або далучайцеся на месцы і няхай беларусы перамогуць!

Ежа і напоі 😋🥤🍕

У кошт кожнага квітка ўваходзіць адзін напой. Таксама напоі будзе магчыма набыць у бары на месцы. Пляцоўка будзе ладзіць для нас bbq, якое, хто жадае, трэба замаўляць і аплачваць загадзя і не пазней за 4 тыдні да даты! На месцы можна будзе набыць нейкую ежу са ‘спрошчанага’ меню.

BBQ 🥩🍗🥗

BBQ будзе прафесійна ладзіць пляцоўка. Тым хто жадае, абавязкова замаўляць загадзя і не пазней за 4 тыдні! Кошт адной порцыі для дарослага 26,5 еўра. У порцыю уваходзяць тры кавалкі мяса, адзін вега, дзве салаты і хлеб. Кошт порцыі для дзіця (0-12 гадоў) 15,5 еўра. У дзіцячую порцыю уваходзяць два кавалкі мяса, дзве салаты і хлеб. Калі вы жадаеце bbq цалкам вега, напішыце, калі ласка на events@belarusians.nl. Пры замове порцыі bbq вы атрымліваеце ад нас падарунак - 50% зніжку на вянок.

Папулярныя пытанні:

Што ўваходзіць у кошт звычайнага квітка? 🤩🍷🎸

Уваход на мерапрыемства - 1 напой - канцэрт Лявона Вольскага - усе актыўнасці з праграмы, акрамя вянкоў. Вянкі аплачваюцца асобна і лепш замовіць разам з квітком.

Як дабрацца? 🚗🚌🚲

- Машынай. Бескаштоўная паркоўка. Потым пешкі да Blow Beach House.

- Грамадскім транспартам. Ад Centraal Station Den Haag аўтобусам нумар 24 да прыпынка Kijkduin. Потым пешкі да Blow Beach House. Або карыстайцеся https://9292.nl ці Google Maps. Аўтобусны прыпынак, ад якога бліжэй за ўсё ісьці да месца - bushalte Kijkduin.

- Роварам. Пункт на мапе Blow Beach House для тых хто жыве недалёка, або для карыстальнікаў OV-Fiets.

А дзе можна заночыць? ⛺️🏠🏖

У 10-ці хвілінах шпацыру знаходзіцца Vakantiepark Roompot Kijkduin, дзе магчыма арандаваць месца для намёта. Напрыклад, для 2-х дарослых і 2-х дзяцей на адну ноч каштуе 50-60 еўра. Таксама ёсць варыянты арэнды розных бунгала на ўвесь уікэнд. Або шукайце праз https://www.booking.com , https://www.airbnb.com.

А з сабакам можна? 🐕🐶🐩

Мы радыя і людзям і жывёлам. Але гэта фэст, дзе натоўп людзей і гучная музыка. Таму, калі вы хочаце ўзяць жывёлу, калі ласка, стаўцеся да гэтага свядома і адказна. І таксама ўлічвайце гарадскія правілы.

А можна фатаграфаваць? 🤳📷🚫
Так. Але паважайце адно аднаго і, калі ласка, улічвайце правілы краіны аб абароне персанальных дадзеных. На ўваходзе жадаючыя не патрапіць у аб'ектыў нашага фатографа змогуць узяць налепку "no photo".

КВІТОК ДАРОСЛЫ - €40

КВІТОК ДЗІЦЯЧЫ (5-16 год) - €5

ЭКСТРА:
- bbq - €26,5
- bbq дзіцячы (0-12 год) - €15,5
- вянок - €15
- bbq і вянок (50% зніжка) - €34
- bbq дзіцячы (0-12 год) і вянок (50% зніжка) - €23