За мінулы перыяд валанцёры Мары зладзілі шмат імпрэз. Мы ўдзячныя ўсім, хто быў з намі!
Дзякуючы вашым фінансавым унёскам, мы змаглі:
- падтрымліваць беларускую культуру, мову і тых хто гэта робіць і распаўсюджвае,
- арганізоўваць безкаштоўныя культурныя сустрэчы,
- бясплатна запрашаць беларускіх уцекачоў на ўсе нашыя мерапрыемствы,
- фінансава ўдзельнічаць у зборах для падтрымкі беларусаў у складаных абставінах.
Акрамя гэтага, нашыя валанцёры ўдзельнічалі ў палітычных і грамадска значных сустрэчах з нідэрландскімі палітыкамі і арганізацыямі, каб падтрымліваць дэмакратычны рух беларусаў.
Шчыры дзякуй, сябры, за давер і шчодрасць! Фота можна паглядзець у нашым Instagram.
Перад летнімі вакацыямі мы чакаем усіх на найбуйнейшым нашым фэсце - ‘Купалле на Паўночным моры’.
А ў ліпені і жніўні вы можаце наведаць выставу ‘Я не баюся, няхай яны баяцца’, прысвечаную Алесю Бяляцкаму.
Жадаем усім цудоўнага лета! 🧡